Объем 420 страниц
1898 год
Голад (зборнік)
О книге
У кнігу знакамітага нарвежскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1920 года Кнута Гамсуна (1859–1952) увайшлі тры сусветна вядомыя раманы. «Голад» – гісторыя маладога валацугі, чыя свядомасць спазнае страшэнную метамарфозу ад галоднага існавання. Гэты наватарскі твор прынёс аўтару еўрапейскую вядомасць. «Пан» – лірычны аповед пра веліч прыроды і трагедыю неўзаемнага кахання, у якім спалучыліся скандынаўскія сентыментальнасць і нянавісць, дзівацтвы і пакуты, а фонам з’яўляецца суровая прыгажосць паўночнага... Далее
На мой погляд, імя Кнута Гамсуна не вельмі папулярнае. Але магчыма гэта толькі я такі слаба асведчаны... З другога боку можа гэтаму ёсць апраўданне - нарвежац Кнут Гамсун адкрыта падтрымліваў дзеянне Гітлера. І нават пасля самагубства фюрэра лічыў, што ён змагаўся за правы народаў. За свае меркаванні Гамсун быў нават асуджаны разам з жонкай. Да 70-х гадоў Гамсуна ў СССР ігнарыравалі і только потым пачалі пакрыху выдаваць. Але ж на раманах любоў да нацызма ніяк не адбілася, пра што і кажуць перакладчыкі. Тыя тры раманы, якія ўвайшлі ў склад кнігі, толькі маленечкая частка таго, што напісаў Гамсун. "Голад" для мяне быў адзіным раманам Гамсуна, пра які я нешта чуў. Мая колішняя выкладчыца па маляванню аднойчы сказала, што гэта вельмі цікавы раман. У "Голадзе" распавядаецца пра маладога беднага пісьменніка-журналіста, які страціў працу і не мае грошай для жыцця. Няма дзе жыць, з вуліцы гоняць паліцэйскія, 3 дня нічога не было ў роце... Далее
Отзывы, 1 отзыв1